wd wp Пошук:

Пераклад Бібліі Сёмухі

Перакла́д Сё́мухі — пераклад усёй Бібліі, здзейснены Васілём Сёмухам і выдадзены ў 2002 годзе ў Мінску тарашкевіцай.

Васіль Сёмуха, які спярша пачынаў працу над перакладам Біблійнай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы, у 1995 годзе выдаў уласны пераклад Новага Запавету і Псалтыру.

У 2002 выйшаў пераклад усяе Бібліі, здзейснены пад рэдакцыяй місіянера Юркі Рапецкага (Канада) з дапамогай мітрапаліта Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мікалая.

Асновай гэтых выданняў стаў рускі Сінадальны пераклад 1876 года. Сёмухаў пераклад вельмі багаты моўна, аднак крытыкуецца за «непрыкрытую вольнасць у перакладзе цяжкіх месцаў, дыялектнае напісанне біблейскіх імёнаў, нарэдка да страты іх запаветнай этымалогіі»[1]; акрамя таго, даследніца Ірына Дубянецкая, доктар сакральнай філасофіі, заўважае, што крыніца перакладу — руская Сінадальная Біблія — мае сама па сабе шмат тэкстуальных памылак[2].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Родаў Г. Я.. З гісторыі перакладу Бібліі на ўсходнеславянскіх тэрыторыях(нявызн.) . а. Сяргей Сурыновіч. Жывы Журнал (14 лістапада 2008). Праверана 21 ліпеня 2013.
  2. Ірына Дубянецкая, Глеб Лабадзенка. Архіўная копія (бел.) . Блог Глеба Лабадзенкі (20 сакавіка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 5 чэрвеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Беларускія пераклады Бібліі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы