wd wp Пошук:

Пераклады Бібліі на фінскую мову

Перакла́ды Бі́бліі на фі́нскую мо́ву — пераклады Бібліі, выкананыя ў розныя гістарычныя перыяды рознымі аўтарамі з мэтай перакладу на фінскую мову.

Гісторыя

Пачатак

Першы пераклад Бібліі на фінскую мову быў выкананы біскупам і дзеячом Рэфармацыі Мікаэлем Агрыкалам (Se Wsi Testamenti Somexi). Пераклад быў выкананы з грэчаскіх арыгіналаў у 1548 годзе. Агрыкала за сённяшнім часам лічыцца бацькам фінскай літаратунай мовы.

Першы пераклад усёй Бібліі называўся Vanha kirkkoraamattu (бел.: «старацаркоўная Біблія»), у яго загалоўку быў пазначаны запіс: Biblia, Se on: Coco Pyhä Ramattu Suomexi. Гэтая рэдакцыя была перакладзена між 1638 і 1641 гадамі камітэтам на чале з біскупам Эрыкам Ратовіусам. Яна была апублікавана ў 1642 годзе, а ў перыяд 16831685 падвяргалася пераглядам (Флярынус).

З цягам стагоддзяў, калі йшло развіццё пісьмовай і гутарковай фінскай мовы і пісьменнасць стала пашырацца сярод свецкіх людзей, пачала ўзнікаць патрэба ў новым выданні. Гэтым выданнем стала «Biblia», альбо «Vuoden 1776 raamattu» (бел.: «Біблія 1776 года»), якая была апублікавана ў 1776 годзе. Гэта выданне было першым, якое прызначалася яшчэ і для ўнутранага выкарыстання і якое ўжывала сучасную фінскую мову, выданне падвергнулася перагляду ў 1859 годзе. За нашым часам Біблія 1776 года выкарыстоўваецца дзвюма адраджэнскімі (рэвайвелісцкімі) рухамі (лестадыянамі і бесічэрамі) Евангельскай Лютэранскай Царквы Фінляндыі. Гэта звязана з тым, што, у адрозненне ад больш новых перакладаў, ён [пераклад] засноўваецца на Textus Receptus, як, прыкладам, англійская Біблія караля Якава.

Зноў патрэба ў новым перакладзе была ўзнікла напачатку ХХ стагоддзя, разам з гэтым у 1911 годзе быў створаны перакладніцкі камітэт, яго праца была гатова ў 1933 годзе, поўнае выданне Бібліі было апублікавана ў 1938 годзе. Гэта выданне часта называюць «Vuoden 1938 kirkkoraamattu» (бел.: «Царкоўная Біблія 1938 года»). Яно было перакладзена Фінскай Лютэранскай Царквой і было прызначана для лютэранскага выкарыстання. У якасці метаду перакладу было ўжыта правіла «адно слова з мовы-крыніцы — адно слова па-фінску», з-за гэта тэкст досыць архаізаваны і змяшчае дыялектныя тэрміны. Выданне 1938 года складалася са Старога Запавету, другакананічных кніг і Новага Запавету.

Сучаснасць

Апошні афіцыйны пераклад датуецца 1992 годам, гэта так званая «Uusi kirkkoraamattu» (бел.: «Новая Царкоўная Біблія»). Гэта першая фінскамоўная экуменічная рэдакцыя, у перакладніцкі камітэт уваходзілі не толькі прадстаўнікі Фінскай Лютэранскай Царквы, але і навукоўцы і прадстаўнікі Фінскай Праваслаўнай Царквы і Фінскае Каталіцкае Царквы; гэты пераклад прызначаны для ўсіх канфесіяў. Пераклад 1992 года быў зроблены як спроба як мага больш дакладнага. Першы выпуск складаўся з Новага і Старога Запавету, пераклад Старога Запавету і другакананічных кніг быў скончаны ў 2004 годзе.

«Uuden Maailman käännös» (бел.: «Пераклад Новага Свету») — неафіцыйны фінскі пераклад Бібліі, што ўжываецца Сведкамі Іеговы. Ён быў перакладзены са сваёй англійскай версіі.

Параўнанне перакладаў

Пераклад Ян (Johannes) 3:16
Пераклад 1548 года Sille Nein on Jumala Mailma racastanut ette he' andoi hene' ainoan Poicans Sempälle ette Jocaine' quin wsko hene' päle's ei pide huckuma' mutta ijancaikise' Eleme' szama'.
Пераклад 1776 года Sillä niin on Jumala maailmaa rakastanut, että hän antoi ainoan Poikansa, että jokainen, joka uskoo hänen päällensä, ei pidä hukkuman, mutta ijankaikkisen elämän saaman.
Пераклад 1938 года Sillä niin on Jumala maailmaa rakastanut, että hän antoi ainokaisen Poikansa, ettei yksikään, joka häneen uskoo, hukkuisi, vaan hänellä olisi iankaikkinen elämä.
Пераклад 1992 года Jumala on rakastanut maailmaa niin paljon, että antoi ainoan Poikansa, jottei yksikään, joka häneen uskoo, joutuisi kadotukseen, vaan saisi iankaikkisen elämän.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Пераклады Бібліі на фінскую мову