wd wp Пошук:

Педра Кальдэрон дэ ла Барка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барка.

Педра Кальдэро́н дэ ла Ба́рка (17 студзеня 1600 — 25 мая 1681) — драматург і паэт перыяду Залатога веку іспанскай літаратуры. Яго творы лічацца адным з найвышэйшых дасягненняў літаратуры той эпохі. Аўтар амаль 200 драматычных сачыненняў, Кальдэрон завяршае гісторыю іспанскай класічнай драмы. З пачатку XIX ст. Кальдэрон набывае міжнародную вядомасць і часта параўноўваецца з Шэкспірам па значэнні для еўрапейскага тэатра.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мадрыдзе. Яго маці, Ганна Марыя дэ Энао, была дачкой збройніка, родам з Фландрыі, памерла ў 1610; яго бацька, Дыега Кальдэрон, быў сакратаром пры казначэйстве, памёр у 1615. Кальдэрон атрымаў адукацыю ў езуіцкім калегіуме ў Мадрыдзе, дзе спачатку мусіў стаць духоўнай асобай, але пасля, вывучаў юрыспрудэнцыю ва ўніверсітэце Саламанкі і Алькала-дэ-Энарэс. Тым не менш, у 1620 годзе ён пакінуў вучобу дзеля вайсковай службы.

Сваю першую камедыю Кальдэрон піша ў 13 гадоў і ўдастойваецца пахвалы Лопэ дэ Вэгі. Паміж 1620 і 1622 гадамі Кальдэрон перамагае ў некалькіх паэтычных спаборніцтвах у гонар св. Ісідора ў Мадрыдзе. У якасці драматурга, Кальдэрон дэбютаваў п’есай «Каханне, гонар і ўлада» («Amor, honor y poder»), прадстаўленай 29 чэрвеня 1623 года.

Паводле некаторых звестак, у перыяд 16251635 гг., Кальдэрон служыў у іспанскай арміі ў Італіі і Фландрыі. Аднак згодна з некаторымі тагачаснымі дакументамі, у гэты перыяд Кальдэрон знаходзіўся ў Мадрыдзе. Цягам часу дзьвюх наступных дэкад, Кальдэрон напісаў больш за 70 п’ес, большасць з якіх былі свецкімі драмамі, якія пісаліся для камерцыйных тэатраў. На пачатку 1629 года адзін з яго братоў быў паранены акцёрам, які пасля атрымаў прытулак у манастыры. Кальдэрон, разам са сваім другім братам і з некалькімі канстэбэлямі ўварваўся ў манастыр, імкнучыся схапіць злодзея. Неўзабаве свецкі прапаведнік Гартэнзьё Фелікс Паравасіна ў пропаведзі перад Філіпам IV абвінаваціў учынак Кальдэрона. Кальдэрон у сваю чаргу адказаў на гэтую пропаведзь сваёй прамовай El príncipe constante, выкрываючы напышлівае красамоўства Паравасіна. З-за сваёй прамовы драматург быў пакараны трохдзённым хатнім арыштам і быў вымушаны прыбраць абразлівыя радкі са сваёй п’есы.

Чарцёж сцэны прыдворнага тэатра ў палацы Буэн-Рэтыра

Да часу смерці Лопэ дэ Вэгі ў 1635, Кальдэрон ужо лічыўся першым драматургам Іспаніі. Ён выклікаў нямалую прыхільнасць да сваёй асобы з боку двара, і ў 16361637 гг., Філіп IV пасвяціў Кальдэрона ў рыцары ордэна Св. Санцьяга і замовіў у драматурга серыю тэатральных п’ес для мадрыдскага каралеўскага тэатра, уладкаванага ў нядаўна збудаваным палацы Буэн-Рэтыра.

У 16401642 гг., выконваючы воінскія абавязкі, Кальдэрон у складзе роты кірасіраў, сфармаванай графам-гэрцагам Аліварэсам, удзельнічаў у падаўленні «Паўстання жняцоў» (нацыянальна-сепаратысцкага руху) у Каталоніі, дзе праславіўся сваёй мужнасцю ў бітве каля Тарагоны. У 1642 г. па стану здароў’я ён пакідае вайсковую службу і праз тры гады атрымлівае спецыяльную ваенную пенсію за заслугі ў бітве.

Біяграфія наступнага перыяду жыцця Кальдэрона застаецца няяснай. У 1647 г. памірае яго брат, Дыега Кальдэрон. Паміж 1647 і 1649, ад невядомае жанчыны ў драматурга нараджаецца сын. Кальдэрон даручае гадаванне свайго сына свайму пляменніку, сыну памерлага брата Дыега. Верагодна, што гэтыя падзеі (смерць брата, нараджэнне незаконнага сына, пачатак ціску на тэатр) паўплывалі на рашэнне Кальдэрона канчаткова далучыцца да служэння Богу. У 1650 годзе ён становіцца тэрцыярыям ордэна св. Францыска, і ў 1651 прысвячаецца ў святары. Пасля прысвячэння Кальдэрон адмаўляецца пісаць свецкія пьесы і звяртаецца да жанру autos sacramentales — алегарычныя п’есы па сюжэтах, запазычаных галоўным чынам з Бібліі і Свяшчэннага Пісання, якія драматычна ілюстравалі таінства Эўхарыстыі. У 1662, дзве з аўта Кальдэрона, Las órdenes militares і Mística y real Babilonia, былі аб’ектамі следства інквізіцыі; першая была забароненая, рукапіс п’есы канфіскаваны і праляжаў у забыцці да 1671 года.

У 1663 годзе Кальдэрон быў прызначаны прыватным духоўнікам Філіпа IV; гэтую ганаровую пасаду за Кальдэронам захаваў і пераемнік караля, Карл II. На 81 годзе жыцця Кальдэрон піша сваю апошнюю свецкую пьесу, Hado y Divisa de Leonido y Marfisa, у гонар шлюба Карла II і Марыі-Луізы дэ Арлеан. Нягледзячы на папулярнасць яго п’ес і ласку з боку каралеўскага двара, апошнія гады Кальдэрона прайшлі ў галечы.

Кальдэрон памёр 25 мая 1681 года.

Творчасць

Comedias verdaderas, 1726

Драматургія Кальдэрона — барокавае завяршэнне тэатральнае мадэлі, створанай пад канец XVI — пачатку XVII стст. Лопэ дэ Вэга. Паводле спісу твораў, які быў складзены самім аўтарам незадоўга да смерці, пяру Кальдэрона належаць каля 120 камедый і драма, 80 autos sacramentales, 20 інтэрмэдый і нямалая колькасць іншых твораў, у тым ліку вершаў і паэм.

Існуе мноства класіфікацый п’ес Кальдэрона. Часцей за ўсё даследчыкі вылучаюць наступныя групы:

Зноскі

  1. 1 2 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1600 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Драматургі Іспаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Саламанкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Паэты Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Капеланы
Катэгорыя·Драматургі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі барока
Катэгорыя·Пісьменнікі Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1681 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі-святары