wd wp Пошук:

Янка Сурвіла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сурвіла. Янка Сурві́ла (20 чэрвеня 1925, Белевічы, Смаргонскі раён — 3 чэрвеня 1997) — беларускі грамадскі дзеяч у эміграцыі.

Біяграфія

У 1942 годзе ўзначальваў пачатковую беларускую школу (спалена партызанамі). Пасля вайны ў лагеры перамешчаных асобаў у нямецкім Ватэнштэце заснаваў і рэдагаваў часопіс «Шляхам жыцьця». Потым эміграваў у Францыю. Там у 1948 годзе, на Першым з’ездзе беларускай эміграцыі ў Парыжы, пазнаёміўся Івонкай Шыманец, якая праз 10 гадоў стала яго жонкай.

Атрымаўшы стыпендыю Мадрыдскага ўніверсітэта, Янка Сурвіла вывучае там эканоміку і робіць захады ў справе арганізацыі беларускамоўных праграм Іспанскага радыё. 25 сакавіка 1952 года ён выходзіць у эфір з першай скіраванай на Беларусь перадачай. У 1958—1965 гадах вядзе з Іспаніі штодзённыя беларускія радыёперадачы.

Пасля пераезду Сурвілаў у Канаду працаваў тут на беларускай палітычнай і грамадскай ніве. Захапляўся мастацкай фатаграфіяй, пакінуў галерэю партрэтаў беларускіх літаратараў-эмігрантаў, у тым ліку партрэт Наталлі Арсенневай.

Дачка — Паўліна Сурвіла — этнамузыколаг і мастачка.

Пахаваны на могілках Олд Чэлсі ў мястэчку Чэлсі, Квебек[1].

Зноскі

  1. Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў Канады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Памерлі 3 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Канадзе
Катэгорыя·Фатографы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Фатографы Канады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе