wd wp Пошук:

Паўднёвасаамская мова

Паўднёвасаа́мская мова — адна з саамскіх моў, на якой размаўляюць саамы ў нарвежскіх фюльке Хедмарк, Сёр-Трондэлаг, Нур-Трондэлаг, Нурлан і шведскіх ленах Даларна, Емтланд, Вестэрботэн. З усіх саамскіх моў знаходзіцца на крайнім паўднёвым захадзе арэалу распаўсюджання гэтых моў.

З усіх 2000 паўднёвых саамаў валоданне мовай адзначаюць толькі 500 чалавек. Мова хутка знікае.

Характарыстыка мовы

Паўднёвасаамская мова (абазначаная лічбай 1).

Пісьмовасць

Мова з’яўляецца адной з шасці саамскіх моў, якая мае афіцыйна зацверджаную пісьмовасць. Нягледзячы на гэта, літаратуры на паўднёвасаамскай мове існуе вельмі мала. Выдадзены паўднёвасаамска-нарвежскі слоўнік.

Сучасны паўднёвасаамскі алфавіт.

А а B b D d E e F f G g H h I i
Ï ï J j K k L l M m N n O o P p
R r S s T t U u V v Y y Æ æ/Ä ä Ø ø/Ö ö
Å å

Літары Æ æ і Ø ø ўжываюцца ў Нарвегіі, Ä ä, Ö ö — у Швецыі, што звязана з калькаваннем з тамтэйшых дзяржаўных моў, нарвежскай і шведскай.

Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Zz выкарыстоўваюцца пры напісанні словаў замежнага паходжання.

Зноскі

  1. Saami, South. A language of Sweden, Ethnologue(англ.)
  2. Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы Швецыі
Катэгорыя·Мовы Нарвегіі
Катэгорыя·Саамскія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных