wd wp Пошук:

Паўднёвааравійскае пісьмо

Паўднёвааравійскае пісьмо (муснад — المُسند) — старажытная пісьменнасць, ад якой пайшло сучаснае эфіопскае пісьмо.

Паўднёваарабскае пісьмо аддзялілася ад протаханаанейскага алфавіта не пазней IX стагоддзя да н.э. Яно выкарыстоўвалася для запісаў на старажытных паўднёвааравійскіх мовах у Сабейскім царстве, Катабане, Хадрамаўце, Маіне і Хім’яры, а таксама ранніх формаў геэза ў дааксумскіх княствах.

Сабейскі надпіс
Надпіс паўднёвааравійскім пісьмом

Адны з першых надпісаў на гэтым алфавіце, якія датуюцца 9 стагоддзем да н.э., былі зроблены ў правінцыі Акеле Гузай у Эрытрэі. Надпісы, знойдзеныя ў Вавілоне і ў Емене, датуюцца 8 стагоддзем да н.э.

Паўднёвааравійскае пісьмо канчаткова склалася да 500 годзе да н.э. і выкарыстоўвалася (уключаючы стара-паўночнаарабскія надпісы на адным з яго варыянтаў) аж да VII стагоддзя н.э., калі было замешчана арабскім алфавітам. У Эфіопіі з яго ўтварыўся алфавіт геэз, які, з дададзенымі ў наступныя стагоддзі дадатковымі сімваламі, выкарыстоўваецца для запісу амхарскай мовы, тыгрынья і тыгрэ, а таксама іншых моў — семіцкіх, кушыцкіх і ніла-сахарскіх.

Курсіўны шрыфт «забур» («паўднёвааравійскі мінускул») выкарыстоўваўся старажытнымі еменцамі для вядзення штодзённых запісаў на драўляных дошчачках. Манументальныя надпісы, падобныя прыведзеным на ілюстрацыях, высякаліся шрыфтам «муснад».

Знакі

У паўднёвааравійскім пісьме 29 знакаў, частка з якіх мае адпаведнікаў у іншых алфавітах, у прыватнасці, угарыцкім і фінікійскім:

Эпіграфічны паўднёвааравійскі алфавіт
Знак
Транскрыпцыя
IPA

h
[h]

l
[l]


[ħ]

m
[m]

q
[q]

w
[w]


[ɬ]

r
[r]

b
[b]

t
[t]

s1
[s]

k
[k]

n
[n]


[x]


[s̪]

f
[f]

ʾ
[ʔ]

ʿ
[ʕ]


[ɬʼ]

g
[g]

d
[d]

ġ
[ɣ]


[tʼ]

z
[z]


[ð]

y
[j]


[θ]


[tˢʼ]


[θʼ]
Іншыя варыянты транскрыпцыі ś š,s s,ś
Па форме літар
Знак
Транскрыпцыя
IPA

r
[r]

ʿ
[ʕ]

w
[w]

q
[q]

y
[j]


[θ]


[tˢʼ]


[θʼ]

h
[h]


[ħ]


[x]

ʾ
[ʔ]

s1
[s]

k
[k]

ġ
[ɣ]

b
[b]

n
[n]

g
[g]

l
[l]

m
[m]


[ɬ]


[s̪]

t
[t]

f
[f]

z
[z]

d
[d]


[ð]


[ɬʼ]


[tʼ]
Акруглыя Y Π Вертыкальныя Дыяганальныя Квадратныя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Кансанантныя пісьменнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнасці семіцкіх моў
Катэгорыя·Дамусульманская Аравія
Катэгорыя·Старажытныя пісьменнасці Блізкага Усходу і Міжземнамор’я
Катэгорыя·Пісьменнасці семіцкага паходжання
Катэгорыя·Саба