wd wp Пошук:

Аксумскае царства

Аксумскае царства — старажытная дзяржава на тэрыторыі паўночнай Эфіопіі з цэнтрам у г. Аксум. Першыя звесткі пра Аксумскае царства адносяцца да I ст. н.э. Зручнае геаграфічнае становішча на гандлёвых шляхах з Індыі і Усходняй Афрыкі ў Міжземнамор’е спрыяла эканамічнаму і культурнаму росквіту Аксумскага царства.

З канца III стагоддзя дасягнула вялікай магутнасці. У час праўлення цара Эзана (пачатак IV ст.) заваявана Нубія, ішла барацьба (IV—VI ст.) з Хім’ярыцкім царствам за панаванне ў Паўднёвай Аравіі. У IV стагоддзі ў Аксумскае царства пранікла хрысціянства. Пасля захопу персамі Паўднёвай Аравіі (VI ст.) і арабамі Егіпта (VII ст.) пачаўся эканамічны і палітычны заняпад, паступова Аксумскае царства распалася.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Імперыі Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыя Эфіопіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара