Вае́вічы[1] (трансліт.: Vajevičy, руск.: Воевичи) — вёска ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Патоцкага сельсавета.
У 1924—1954 гадах вёска ў складзе Ваевіцкага сельсавета, у 1924—1939 гадах яго цэнтр. Да 21 кастрычніка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Бёрдаўскага сельсавета[2], да 23 снежня 2009 года знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[3].