wd wp Пошук:

Пастаўскі край

«Пастаўскі край» — раённая газета Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі: Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт і Пастаўскі раённы Савет дэпутатаў.

Гісторыя

У канцы верасня 1939 года на Пастаўшчыне, пасля ўз’яднання БССР, была створана мясцовая газета «Новы шлях».

Калі пачалася вайна, газета прыпыніла сваё існаванне. У лістападзе 1943 года на базе штабу партызанскай брыгады імя Варашылава ў нарачанскіх лясах выйшаў першы нумар газеты «За победу» — орган Пастаўскага падпольнага райкама партыі. У пасляваенныя гады яна стала насіць назву «Савецкі шлях». 3 красавіка 1962 года газета выхадзіла пад назвай «Звязда», з 1991 — «Пастаўскі край».

У 1991 годзе газета ўпершыню выйшла пад назвай «Пастаўскі край». У верасні 1998 года (№ 77) выйшаў першы нумар, які быў набраны і звярстаны на камп’ютары і надрукаваны афсетным спосабам у Наваполацкай друкарні. У 2006 годзе (№ 119—120) да Дня беларускага пісьменства, які праходзіў у Паставах, выйшаў першы паўнакаляровы нумар. З 2009 года газету можна чытаць у інтэрнэце. З чэрвеня 2014 года перайшла на поўнакаляровы друк[1][2].

Рэдактары

Зноскі

  1. Пастаўскі край, газета. г. Паставы, Пастаўскі раён
  2. О газете Архівавана 12 лютага 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Культура Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·1939 год у Беларусі
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат