«Партрэт Багуслава І Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. MP 4786. MNW). Памер карціны — 109,5 × 73 см[2].
Партрэт князя Багуслава Радзівіла адносіцца да серыі партрэтаў ў лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 137 у інвентары 1834 г.; № 186 у інвентары 1857 г.; № 186 у інвентары 1883 г.; № 47 у інвентары 1928 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. . Перададзены ў Польшчу ў 1950 г. У акце перадачы памеры партрэта запісаны памылкова як 58×52[2].