Партрэты ў лаўровым вянку — частка Радзівілаўскай калекцыі сямейных партрэтаў, якія маюць выразныя агульныя рысы і аб’ядноўваюцца мастацтвазнаўцамі ў адзіную серыю.
Для партрэтаў з гэтай серыі характэрны авал з лаўровага вянка, арол, які трымае герб дома Радзівілаў, і скрутак з надпісам. Партрэты ў такім стылі ствараліся ў розны час[1].
Узорам для стварэння серыі партрэтаў стаў помнік мемарыяльнай пластыкі 1608 года Крыштафу Мікалаю Радзівілу ў Нясвіжскім касцёле Божага цела[2][3].
У нясвіжскім інвентары каля 1778 налічвалася 126 такіх партрэтаў.
Серыя партрэтаў у лаўровым вянку на Вікісховішчы |