wd wp Пошук:

Менандр

Менандр (Μένανδρος; каля 342 да н.э., Афіны — каля 291 да н.э.) — старажытнагрэчаскі камедыёграф.

Творчасць

Прадстаўнік т. зв. новай атычнай, ці сямейна-бытавой, камедыі. Напісаў больш за 100 твораў. Некаторыя з іх былі вядомы праз рымскіх пераймальнікаў Плаўта і Тэрэнцыя. Арыгіналы выяўлены і апублікаваны ў XX ст.: поўны тэкст камедыі «Адлюднік», амаль цалкам «Саміянка», першая палова камедыі «Шчыт», вялікія эпізоды з камедый «Трацейскі суд», «Адрэзаная каса», фрагменты з «Сікіёнца» і «Ненавіснага». Узбагаціў традыцыйныя камедыйныя тыпы новымі, індывідуальнымі рысамі. 3 гуманістычных пазіцый у духу этыкі філосафа Эпікура разглядаў маральныя праблемы, пытанні быту, сям’і, чалавечых адносін. Адметныя дасціпным сюжэтам, тонкім гумарам, вытанчаным стылем, яго камедыі паўплывалі на творчасць П. Кальдэрона дэ ла Баркі, Лопэ дэ Вэгі, У. Шэкспіра, Мальера, К. Гальдоні.

Беларускія пераклады

Адлюднік / пер. Л. Баршчэўскага. У кн. “Старагрэцкая драматургія”. Мн.: Зміцер Колас, 2020.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Паэты Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 342 годзе да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў 291 годзе да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Атыка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта