wd wp Пошук:

Панджабцы

Панджа́бцы, пенджабцы (панджаб.: ਪੰਜਾਬੀ ਲੋਕ) (پنجابی) — асноўнае насельніцтва геаграфічнай і гістарычнай вобласці Пенджаб (пакістанскім штаце Пенджабе і на тэрыторыі індыйскіх штатаў Пенджаб і Хар’яна). Таксама маюць вялікія дыяспары ў Еўропе, Амерыцы, Азіі, Блізкім Усходзе і Афрыцы. Колькасць — 110—120 млн чал.

Большая частка панджабцаў размаўляе на мове панджабі (індаіранская галіна індаеўрапейскай сям’і моў), меншая (сікхі) — на хіндзі (у Індыі), на дыялектах лендзі (лахнда) і мове ўрду (у Пакістане). У Пакістане панджабцы вызнаюць іслам, а ў Індыі вызнаюць галоўным чынам — сікхізм ці індуізм.

Этнагенез народа разнастайны; з найстаражытных часоў у яго склад уліваліся прышлыя групы насельніцтва, якія асядалі тут у сувязі з арыйскімі, шакскімі (скіфскімі), арабскімі і іншымі нашэсцямі. Вялікі ўнёсак у фарміраванне панджабцаў унеслі джаты, раджпуты і гуджары. З 3 тысячагоддзя да н.э. пенджабцы праславіліся як заснавальнікі магутных дзяржаў (Таксіла і інш.).

Галоўным чынам панджабцы — земляробы (галоўная сельскагаспадарчая культура — пшаніца на абрашаных землях); развіты ткацтва, ганчарны промысел, выраб дываноў і мастацкая разьба па дрэве. Характэрнае жыллё ў вёсках — сырцовай дом з плоскім дахам. Сярод панджабцаў адносна шмат кваліфікаваных рабочых і прадстаўнікоў тэхнічнай інтэлігенцыі, асабліва гэта характэрна для Індыі. Працэнт пісьменных сярод пенджабцаў у абедзвюх краінах іх рассялення значна вышэйшы, чым у суседніх народаў.

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Народы Індыі
Катэгорыя·Індаарыйскія народы
Катэгорыя·Нацыянальныя меншасці
Катэгорыя·Народы Пакістана
Катэгорыя·Насельніцтва Пенджаба
Катэгорыя·Народы і нацыянальнасці паводле алфавіта