wd wp Пошук:

Джаты

Джат (хіндзі: जाट Jāṭ IAST, панджаб.: ਜੱਟ جٹ Jaṭṭ, урду: جاٹ) — этнічная група[1]. Жывуць галоўным чынам у Пенджабе, Хар’яне, Раджастхане і Утар-Прадэш — заходняй частцы паўночнай Індыі, а таксама маюць вялікія дыяспары ў іншых краінах[2][3][4]. Джаты маюць багатую гісторыю, якую можна прасачыць да старажытных часоў.[5][6]

Джаты размаўляюць у асноўным на мове панджабі (дыялект джаткі-хіндзі, хіндкі і інш.), распаўсюджаны таксама урду. Вызнаюць галоўным чынам сікхізм, ёсць індуісты, у Пакістане — мусульмане-суніты. Напачатку нашай эры плямёны продкаў джатаў засялялі заходнія раёны Пенджаба; рассяліліся ў Паўночнай Індыі, склалі этнічную аснову пенджабцаў. Джаты былі галоўным чынам земляробамі і войнамі. У Сярэднявеччы вялі барацьбу з Вялікімі Маголамі, стварылі самастойную дзяржаву, захопленую англійскімі каланізатарамі ў 1849 годзе.

Народнасць джат адна з найбольш квітнеючых груп у Індыі. Пенджаб, Хар’яна і Гуджарат з’яўляюцца самымі багатымі індыйскія штаты.[7] У апошнія гады народнасць джат — дамінуючы палітычны клас у Пенджабе.[8]

Зноскі

  1. B. S. Dhillon (1994). History and study of the Jatts. Beta Publishers. ISBN 1895603021.
  2. Hukum Singh Pawar (Pauria):The Jatts — Their Origin, Antiquity and Migration. 1993, ISBN 81-85253-22-8
  3. Surjit Mansingh, Historical Dictionary of India, Vision Books, 1998, pp. 203—204. ISBN 81-7094-309-4.
  4. Herbert Risley: The People of India
  5. Herbert Risley: The People of India
  6. History of Medieval India — Vaidya
  7. Haryana Online(нявызн.). Haryana Online. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 9 жніўня 2009.
  8. Indian Muslims History of Punjab politics: Jats do it!(нявызн.) (недаступная спасылка). Indianmuslims.info. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 9 жніўня 2009.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Народы Індыі
Катэгорыя·Пенджаб
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Сікхізм
Катэгорыя·Народы Пакістана
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Народы і нацыянальнасці паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара