wd wp Пошук:

Палімпсест

Фрагмент «Яфрэмава кодэкса» з Евангеллем паводле Матфея, 20:16—23. Французская нацыянальная бібліятэка.

Палімпсе́ст (грэч.: παλίμψηστον, ад πάλιν — зноў + ψηστός — саскрабаю) — рукапіс на пісчым матэрыяле, з якога сцёрты або змыты першапачатковы тэкст. У антычнасці палімпсесты існавалі на папірусах, пазней пашыраны на пергаміне. Змест змытых тэкстаў сведчыць, што палімпсесты пераважна мелі літургічны характар. Гэты факт абвяргае думку пра наўмыснае знішчэнне царквой ератычных ці непажаданых сачыненняў.

Сярод вядомых 23 славянскіх палімпсестаў толькі З усходне-славянскія: 2 лісты Архангельскага Евангелля(руск.) бел. 1092 года (Расійская дзяржаўная бібліятэка(руск.) бел.), 2 ахоўныя лісты з пераплёту Кірыла-Белазерскага манастыра (Расійская нацыянальная бібліятэка), першыя 24 лісты Савінай кнігі (Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рукапісы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара