wd wp Пошук:

Палікрат

Палікра́т (стар.-грэч.: Πολυκράτης; ? — каля 515 да н.э.) — старажытнагрэчаскі тыран вострава Самас (каля 540 — каля 522 гг. да н.э.).

З дапамогай братоў авалодаў востравам Самас, дамогся яго палітычнага аб’яднання, увёў замест родавых тэрытарыяльныя філы. Праводзіў палітыку ў інтарэсах гандлёвы-рамесніцкіх слаёў дэмасу. Пры ім пабудаваны мол і хвалярэзы ў гавані, водаправод, храм багіні Геры. У барацьбе з гарадамі Малой Азіі і астравамі Эгейскага мора за гандлёвыя шляхі стварыў моцны флот і ўсталяваў сваю гегемонію над усім Эгейскім морам. Збіраў творы мастацтва, рукапіс; пры яго двары жылі паэты Анакрэонт і Івік, урач Дэмакед, філосаф Піфагор. Палітыка Палікрата выклікала супраціўленне родавай арыстакратыі, якая ў саюзе са Спартай і Карынфам падняла супраць яго паўстанне. Забіты паводле загаду Ахеменідаў.

Палікрату прысвечана балада Ф. Шылера «Пярсцёнак Палікрата».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Сардах
Катэгорыя·Памерлі ў 522 годзе да н.э.
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы VI стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 574 годзе да н.э.
Катэгорыя·Раскрыжаваныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Тыраны антычнасці
Катэгорыя·Памерлі ў 515 годзе да н.э.
Катэгорыя·Палітыкі Старажытнай Грэцыі