Бігамія — тэрмін, якім звычайна характарызуюць шлюб аднаго мужчыны з дзвумя жанчынамі. З’яўляецца адной з форм палігаміі. Бігамія мела пэўнае распаўсюджанне ў перыяд старажытных цывілізацый. Сустракаецца сярод мусульман Азіі і Афрыкі. Есць гістарычны запіс аб бігамным шлюбе нямецкага крыжаносца графа Глейхена, якому Рымскі Папа дазволіў заключыць шлюб з другой жонкай пры жыцці першай[1]. Аднак, праверыць праўдзівасць гэтага паведамлення даволі цяжка.