Паляцкі́шкі[1] (трансліт.: Paliackiški, руск.: Полецкишки) — аграгарадок у Беларусі, у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пагародзенскага сельсавета.
Да 2013 года Паляцкішкі былі цэнтрам Паляцкішскага сельсавета[2].
Знаходзіцца за 10 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Воранава, за 250 км ад Гродна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Беняконі[3].