wd wp Пошук:

Палявічка

Палявічка[3] (Eragróstis) — шырокі род аднагадовых і шматгадовых траў сямейства Метлюжковыя (Poaceae), якія растуць па ўсім зямным шары ад умераных да трапічных кліматычных абласцей. Расце пераважна на друзлай глебе на сухіх тэрыторыях, у стэпах або паўпустынях. Добра пераносіць холад, любіць яркае святло.

Eragrostis pectinacea

Лацінская назва расліны паходзіць ад слоў eros і agrostis, якія азначаюць «каханне» і «колас» адпаведна.

Сінонімы

У сінаніміку роду ўваходзяць наступныя назвы:

Апісанне

Аднагадовая або двугадовая расліна, якая дасягае ў вышыню каля 1 метра.

Тонкія карані ўтвараюць пучок.

Лісце вузкалінейнае, плоскае, з язычком, язычок у выглядзе раду валасінак.

Суквецці мяцёлкамі, якія складаюцца з трох і больш каласкоў. Каласковых лусак дзве[4].

Выкарыстанне

Некаторыя віды палявічкі выкарыстоўваюцца як кармавыя культуры, могуць ісці ў сілас, скатом ядуцца толькі маладыя парасткі. Асобныя віды, напрыклад, Eragrostis tef на поўначы Афрыкі, традыцыйна апрацоўваюцца як збожжавыя. Многія віды не маюць якога-небудзь гаспадарчага значэння і з’яўляюцца пустазеллем пасеваў.

Мяцёлкі палявічкі дэкаратыўныя, ствараюць ўражанне фантану дробных пырскаў. Расліна можа выкарыстоўвацца як у свежых, так і ў сухіх букетах(руск.) бел..

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 424 віда[5]. Некаторыя з іх:

Від Eragrostis tenella (L.) P.Beauv. ex Roem. & Schult. прызнаны сінонімам віду Eragrostis amabilis (L.) Wight & Arn.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 169. — ISBN 8-87317-091-6.
  5. Eragrostis (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 5 жніўня 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Метлюжковыя