Палко́цічы[1] (трансліт.: Palkocičy, руск.: Полкотичи) — вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Моладаўскага сельсавета.
Да 25 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Дастоеўскага сельсавета Іванаўскага раёна[2], да 6 студзеня 1965 года — у склад Ахоўскага сельсавета Пінскага раёна[3]. 21 ліпеня 1980 года ў склад Палкоціч уключаны вёскі Закуцце і Скарацічы[4]. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дастоеўскага сельсавета Іванаўскага раёна[5]