wd wp Пошук:

Ахоўскі сельсавет

Ахо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ахова.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кашавіцкага сельсавета[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. Падчас узбуйнення раёнаў 25 снежня 1962 года ў склад сельсавета перададзены вёскі Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скарацічы скасаванага Іванаўскага раёна[2]. 6 студзеня 1965 года вёскі вернуты ў склад Дастоеўскага сельсавета адноўленага Іванаўскага раёна[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1823 чалавекі[4]. Нацыянальны склад: 94,6 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР Архівавана 11 верасня 2019.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965 г. Об образовании новых районов Белорусской ССР Архівавана 21 сакавіка 2019.
  4. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Ахоўскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жабчыцкага раёна