wd wp Пошук:

Паветраны шарык

Не блытаць з Паветраны шар.

Паветраны шарыкцацка, вырабляюць пераважна з латэкса, невялікага памеру. Надзімаецца паветрам ці іншым газам (геліем, не надзімаць вадародам). Калі газ, які выкарыстоўваецца, лягчэй паветра, шарык набывае здольнасць лётаць. У асноўным выкарыстоўваецца для аздаблення памяшканняў і святаў.

Гісторыя з’яўлення

Першыя шары былі зробленыя з жывёльнага мачавога пузыра (свінняў).

Дзеці, якія надзімаюць пузыр

Сучасныя паветраныя шары з’явіліся на свет у 1824 годзе. Яны былі вынайдзены англійскім навукоўцам Майклам Фарадэем, у час яго эксперыментаў з вадародам (які пазней сталі замяняць геліем).

Паветраныя шарыкі складанай формы

Вучоны вывучыў эластычныя ўласцівасці каўчуку — і збудаваў з гэтага матэрыялу дзве «ляпёшкі». Для таго, каб «ляпёшкі» не зліпаліся, Фарадэй апрацаваў іх унутраныя боку мукой. І пасля гэтага пальцамі склеіў іх неапрацаваныя, тыя, што засталіся ліпкімі краі. У выніку атрымалася нешта накшталт мяшочка — які можна было выкарыстоўваць для вопытаў з вадародам.

Гадоў праз 80 пасля гэтага навуковы мяшочак для вадароду ператварыўся ў папулярную забаву: каўчукавыя шары шырока выкарыстоўвалася ў Еўропе падчас гарадскіх святаў. За кошт газаў яны маглі падымацца ўверх — і гэта вельмі падабалася публіцы, яшчэ не распешчанай ні паветранымі палётамі, ні іншымі цудамі тэхнікі.

Але гэтыя паветраныя шарыкі чымсьці былі падобныя на сваіх легендарных папярэднікаў: у іх ўжываўся вадарод (а ён, як вядома, газ выбухованебяспечны). Але, тым не менш, да вадароду ўсе прывыклі — добра, што асаблівых бед ад шарыкаў з гэтым газам не было аж да 1922 года. Тады ў ЗША на адным з гарадскіх свят нейкі жартаўнік дзеля забавы падарваў мастацкае афармленне свята — гэта значыць паветраныя шарыкі. У выніку гэтага выбуху пацярпеў чыноўнік, і таму органы правапарадку адрэагавалі досыць аператыўна. Забаву, якая апынулася досыць небяспечнай, нарэшце-то спынілі, забараніўшы напаўняць паветраныя шарыкі вадародам. Ад гэтага рашэння ніхто не пацярпеў — месца вадароду ў шарыках маментальна заняў значна больш бяспечны гелій. Гэты новы газ ўздымаў шарыкі ўверх ані не горш, чым гэта рабіў вадарод.

У 1931 году Нэйлам Тайлатсанам быў выпушчаны першы сучасны, латэксны паветраны шарык (палімер латэкс атрымліваюць з водных дысперсій каўчуку). І з тых часоў паветраныя шарыкі нарэшце змаглі змяніцца! Да гэтага яны маглі быць толькі круглымі — а з прыходам латэкса ўпершыню з’явілася магчымасць ствараць доўгія, вузкія шарыкі. Гэта новаўвядзенне неадкладна знайшло прымяненне: дызайнеры, якiя афармляюць святы, сталі ствараць з шароў кампазіцыі ў выглядзе сабак, жырафаў, самалётаў, капелюшоў. Кампанія Нэйла Тайлатсана квітнела, яна прадавала праз пошту мільёны камплектаў шароў, прызначаных для стварэння смешных фігурак.

Вядома, якасць паветраных шарыкаў у той час былі далёка не такія, як цяпер: пры надзмуванні шарыкі гублялі частку сваёй яркасці, яны былі нетрывалымі і хутка лопаліся. Таму паветраныя шарыкі павольна гублялі сваю папулярнасць — тое, што яны могуць лётаць у паветры, у дваццатым стагоддзі ўжо не здавалася такім цудоўным і прывабным.

Таму яшчэ задоўга да канца 20 стагоддзя паветраныя шарыкі сталі раскупляцца толькі для гарадскіх і дзіцячых святаў. Іх вытворчасць перастала прыносіць добры прыбытак — і ў выніку шматлікія вытворцы таго часу пераарыентавалі працу сваіх кампаній на выпуск кантрацэптываў (якія таксама вырабляліся з латэкса).

Віды

Форма

Большасць паветраных шарыкаў мае форму эліпсоіда кручэння. Іншымі распаўсюджанымі формамі з’яўляюцца форма сэрца, асабліва папулярная на Дзень святога Валянціна, зайца, каня, кветкі і доўгага эліпсоіда, у прастамоўі званага «каўбасой», якому можна надаваць форму сабачкі, складаных кольцаў і іншых фігур.

Нягледзячы на разнастайнасць формаў, паветраныя шарыкі ўсё роўна называюцца шарыкамі, хоць іх форма не заўсёды мае форму шара.

Напаўненне

Вада

Калі шарык напоўніць вадкасцю, ён упадзе і «выбухне». Шырока выкарыстоўваецца ў хуліганстве, магчымы нязначны ўрон.

Газ

У залежнасці ад шчыльнасці змяшчаецца ўнутры газу, шарык, калі яго адпусціць, можа:

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Цацкі