wd wp Пошук:

Жырафа

Жыра́фа (Giraffa camelopardalis) — жывёла з атраду парнакапытных, сямейства жырафавыя. Жырафа з’яўляецца самай высокай наземнай жывёлай планеты.

Апісанне

Буйная жывёла, тулава кароткае, на высокіх нагах (пярэднія даўжэйшыя, чым заднія); шыя вельмі доўгая, але шыйных пазванкоў 7, як і ў большасці млекакормячых. Вышыня цела да 6 м, маса да 1000 кг (самцы большыя за самак). Мае 1 або 2 пары рожкаў, пакрытых скурай з валаскамі. Афарбоўка светла-жоўтая з цёмнымі плямамі.

Нараджае 1 дзіцяня. Корміцца лісцем і галінкамі дрэў, найчасцей акацыяй.

Распаўсюджанне

Пашырана ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары, у адкрытых стэпах (саваннах) з рэдкімі дрэвамі і кустамі. Жыве невялікімі групамі па 7-15 (зрэдку болей) асобін.

Захавалася пераважна ў нацыянальных парках.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жырафавыя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта