wd wp Пошук:

Павел Янушавіч Друцкі-Любецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Друцкі-Любецкі. Павел Янушавіч Друцкі-Любецкі (нар. паміж 1551 і 1558 гг. — каля 16 студзеня 1596) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Прадстаўнік роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын князя Януша Багданавіча Друцкага-Любецкага (пам. 1558) і княжны Васілісы Львоўны (у другім шлюбе з князем Багданам Андрэевічам Друцкім-Сакалінскім). Верагодна, па айчыме часам пісаўся князем Друцкім-Сакалінскім.

Праваслаўны. Каралеўскі дваранін (1586), суддзя гродскі аршанскі (12 красавіка 1592 — 1 верасня 1594), кліент канцлера вялікага літоўскага Льва Сапегі.

Разам з ваяводам полацкім Станіславам Станіслававічам Давойнам і сваёй цёткай княжной Ганнай Багданаўнай Друцкай-Любецкай, жонкай Мікалая Харленскага (Харлінскага), з’яўляўся спадкаемцам маёнткаў Ішкалдзь, Лысіца, Лунін, Лунінец ў Новагародскім ваяводстве, якія засталіся пасля Ганны Іванаўны Сапегі, удавы старасты чаркаскага і канеўскага Яна Пятровіча Пенкі-Няміравіча. У 15821586 гадах вёў працэс за гэтыя маёнткі з удавой С. Давойны княжной Барбарай Іванаўнай Саламярэцкай, у выніку 3 красавіка 1586 года адмовіўся на яе карысць ад сваёй долі (12-й часткі) у маёнтках Ішкалдзь, Лысіца, Вялікі Лунін, узамен атрымаўшы ад яе маёнтак Малы Лунінец (Лунінец). Аднак неўзабаве пазбыўся гэтага валодання, прадаўшы яго, магчыма, у 1580 годзе, калі фактычна яшчэ не быў яго ўласнікам, кашталяну віцебскаму Мальхеру Сноўскаму-Граўжу і яго жонцы Барбары Янаўны Клочцы, а пасля пагадненняз Барбарай Саламярэцкай у 1586 г. гэтая здзелка набыла моц.

Павел валодаў родавымі землямі ў Аршанскім павеце. Паводле тастамента, перадаў сынам сваю частку ў маёнтка Любча і іншых валынскіх уладанняў, спадчыну па бацьку, а таксама па стрыечаных дзядах князях Янушы і Дзмітрыі (?) Раманавічах.

У тастаменце загадваў пахаваць сябе ў Прачысценскай царкве Друцкага замка.

Сям’я

У шлюбе з Ганнай Падоскай меў двух сыноў і трох дачок:

Далейшы лёс сыноў Паўла невядомы. Магчыма, іх далёкімі нашчадкамі былі Ваўрынец Юзафавіч і Ігнат Тамашавіч Друцкія-Любецкія, якія ў канцы XVIII — першай трэці XIX ст. пражывалі ў Чавускім павеце Магілёўскай губерні.

у 1596 г. жонка Ганна жыла ў маёнтку Ходцы Аршанскага павета.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Друцку
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў 1596 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1550-я гады
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Суддзі гродскія аршанскія
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Друцкія-Любецкія