wd wp Пошук:

Ніна Іванаўна Круціліна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Круціліна. Ніна Іванаўна Круціліна (нар. 30 ліпеня 1941, г. п. Павелец, Скапінскі раён, Разанская вобласць, Расія) — беларускі ўрач-анколаг, радыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1994).

Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1967), Беларускі НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (аспірантура, 1972).

Працавала ў Мінскім заводзе медпрэпаратаў (1959); Рэспубліканскай бальніцы 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР (1959—1961); Беларускім НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (1967—1969 і 1972—1978); Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1978; у 1992—1999 і 2009—2015 — загадчык кафедры анкалогіі, у 2007—2009 — в.а. загадчыка кафедры, з 2015 — прафесар кафедры).

Навуковыя інтарэсы: метады прамянёвай тэрапіі пацыентаў са злаякаснымі новаўтварэннямі шляхам аптымізацыі доза-часовых параметраў апраменьвання; нетрадыцыйныя спосабы прафілактыкі і карэкцыі парушэнняў гемапаэзу ў пацыентаў з анкапаталогіяй пры правядзенні прамянёвай тэрапіі; распрацоўка і ўкараненне новых сучасных спосабаў радыемадыфікацыі з ужываннем ультрагуку, магнітнага выпраменьвання, хімічных і біялагічных прэпаратаў.

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998), значок «Отличник здравоохранения» (1989), медаль Францыска Скарыны (2021) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў