wd wp Пошук:

Павал Ранкаў

Па́вал Ра́нкаў (славацк.: Pavol Rankov; нар. 16 верасня 1964, Попрад, Чэхаславакія) — славацкі пісьменнік.

Біяграфія

У 1987 Павал Ранкаў скончыў філасофскі факультэт універсітэта Коменскага ў Браціславе, Працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы ў Марціне, Педагагічнай бібліятэцы ў Браціславе. Ад 1993 выкладае ва ўніверсітэце Коменскага на кафедры бібліятэчнай справы і навуковай інфармацыі.

Жыве ў Браціславе.

Творчасць

Дэбютаваў зборнікам апавяданняў «S odstupom času» (1995), які характарызуецца лучнасцю з традыцыямі сусветнага і айчыннага фантастычнага рэалізму (Борхес, Картасар, Грэндэль, Мітана(славацк.) бел.), часаваю і прастораваю незвязнасцю, адпаведна ўжытымі экзатычнымі асяроддзямі, рэдукаваным сюжэтам, драматызмам, спалучаным з элементамі таямніцы, містыфікацыяй, іррацыянальнасцю.

У 2001 выдаў другі зборнік апавяданняў пад назвай «Мы і яны / Яны і мы».

У 2002 выдаў зборнік прафесійных тэкстаў «Масавая камунікацыя, мас-медыя і інфармацыйная супольнасць». У 2006 выйшла наступная кніга па дадзенай тэматыцы «Інфармацыйная супольнасць — перспектывы, парадоксы, праблемы».

Першы раман «Гэта стала першага верасня (альбо калісьці там)» выдаў у 2008 годзе, у 2011 выйшаў другі раман пад назвай «Мамы».

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20191218120733/https://www.litcentrum.sk/autor/pavol-rankov Праверана 18 снежня 2019.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. 1 2 3 Pavol Rankov laureatem Nagrody im. Natalii Gorbaniewskiej(польск.) . Праверана 22 кастрычніка 2014.
  4. Pavol Rankov(ням.) . Literárne informačné centrum. Праверана 21 кастрычніка 2014.(недаступная спасылка)
  5. Dwunastu europejskich autorów wyróżnionych nową Europejską Nagrodą Literacką(польск.) . European Commission. Праверана 22 кастрычніка 2014.
  6. Архіўная копія(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2014. Праверана 22 кастрычніка 2014.
  7. Kołodyńska, Agnieszka. Angelus 2014 dla Pavola Rankova(польск.) . Праверана 21 кастрычніка 2014.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Коменскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Попрадзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Славакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных