wd wp Пошук:

Отранта

О́транта (італ.: Otranto) — партовы горад і камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Апулія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Лечэ.

Насельніцтва складае 5481 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 72 чал./км². Займае плошчу 76 км². Паштовы індэкс — 73028. Тэлефонны код — 0836.

Заступнікамі горада з’яўляюцца Отранцкія мучанікі.

Гісторыя

Узнік як адзін з гарадоў Вялікай Грэцыі пад назвай Гідрас (стар.-грэч.: Ύδρος). Рымляне пераназвалі яго ў Хідрунтум (лац.: Hydruntum) і выкарыстоўвалі як найважнейшую пасля Брындзізія пераправу на Балканы. Яшчэ ў XI стагоддзі мясцовыя жыхары размаўлялі па-грэчаску і спраўлялі набажэнствы па праваслаўным абрадзе.

Пасля ўзяцця Робертам Гвіскарам у 1068 годзе ўвайшоў у склад Сіцылійскага каралеўства.

11 жніўня 1480 годзе Отранта захапілі туркі, і Папа Сікст IV, каб выбіць з рук «няверных» плацдарм у Італіі, заклікаў еўрапейскія краіны арганізаваць крыжовы паход супраць туркаў, які актыўна падтрымала толькі Венгрыя, якая даслала каля 1600 воінаў для барацьбы з туркамі, і Неапаль, які сабраў арганізаванае апалчэнне. Асманы пакінулі Отранта ў 1481 г., калі памёр Мехмед II. Пасля захопу горада было забіта каля 15 тысяч абаронцаў і 5 тысяч чалавек патрапілі ў рабства.

14 жніўня 1480 года ў наваколлях Отранта былі абезгалоўлены 813 чалавек, якія 12 мая 2013 года былі абвешчаны святымі Рымскім Папам Францыскам.

У 1537 годзе горад разрабаваў турэцкі пірат па мянушцы Рудая Барада. Пасля нападаў туркаў Отранта страціў партовае значэнне, хоць цяпер адтуль у Корфу пушчаны паром.

У 1804 годзе Напалеон размясціў у сярэдневяковым замку Отранта свой гарнізон, а тытул герцага Отранцкага дараваў шэфу французскай паліцыі Жазефу Фушэ. Яго нашчадкі называлі сябе герцагамі Отранта яшчэ ў XX стагоддзі.

Дэмаграфія

Дынаміка насельніцтва:

Адміністрацыя камуны

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Парты Адрыятычнага мора
Камуны правінцыі Лечэ
Вікіпедыя:Артыкулы пра камуны Італіі, створаныя аўтаматычна
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Гарады Апуліі