wd wp Пошук:

Ота фон Гёршэн

Ота Фрыдрых Фердынанд фон Гёршэн (ням.: Otto Friedrich Ferdinand von Görschen; 12 красавіка 1824, Найрупін8 чэрвеня 1875, Эберсвальдэ) — прускі ваенны дзеяч.

Біяграфія

Прытрымліваючыся прыкладу свайго бацькі Аўгуста Фрыдрыха фон Гёршэна (17941866), Ота абраў прафесію вайскоўца, пачаўшы сваю кар’еру ў 24-м пяхотным палку 6-й дывізіі, і ўжо ў 1864 годзе атрымаў званне капітана, узначаліўшы 6-ю роту. 16 студзеня 1866 года Гёршэну прысвоена званне маёра, пасля чаго ён быў адпраўлены ў 8-й Брандэнбургскі пяхотны полк.

У 1864 годзе Ота фон Гершэн прыняў удзел у Другой Шлезвігскай вайне, дзе вызначыўся ў бітве пры Дзюбёле.

Пасля двух раненняў у 1864 і 1870 гадах і наступнымі за гэтым захворванні ў 1872-м Гёршэн быў звольнены ў запас.

Узнагароды

За ваенныя поспехі, дасягнутыя ў час вайны з Даніяй, Гёршэн узнагароджаны наступнымі ордэнамі:

Паводле дадзеных за 1868 год, Ота фон Гершэн і Альфрэд фон Левінскі (18311906) былі адзінымі афіцэрамі ў прускай арміі з першымі трыма вышэйзгаданымі ўзнагародамі. Будучы камандзірам другога батальёна Брандэнбургскага пяхотнага палка, ён пазней стаў кавалерам Жалезнага крыжа.

Сям’я

Быў жанаты на Эме Клары Элен Рыдэль (18451924), дачкі архіварыуса, гісторыка і палітыка Адольфа Фрыдрыха Ёгана Рыдэля (18091872). Ад гэтага шлюбу нарадзіліся трое дзяцей. Пасля яго ранняй смерці Эма Рыдэль фон Гершэн выйшла замуж за Эдуарда Тэмпельтэя (18321919).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 8 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1824 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1875 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла