wd wp Пошук:

Пруская армія

Пруская армія ў бітве пры Мольвіцы

Пруская каралеўская армія (ням.: Königlich Preußische Armee) — узброеныя сілы Прускага каралеўства ў 1701 — 1919 гадах. Была ўтворана на аснове рэгулярнай арміі Брандэнбурга-Прусіі, якая існавала з 1644 года. У 1871 годзе ўвайшла ў склад германскай арміі і ў 1919 годзе была расфарміравана пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне.

Ваенны моц арміі спрыяў прасоўванню Брандэнбурга-Прусіі ў пяцёрку найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў таго часу. Паражэнне ў вайне супраць Напалеона стала важнай вяхой у гісторыі арміі, пасля якой пачалася карэнная мадэрнізацыя прускай арміі пад кіраўніцтвам Герхарда фон Шарнхорста, якая цалкам змяніла яе аблічча. Гісторыкі ў сувязі з гэтым карыстаюцца тэрмінамі «старая пруская армія» (1644—1807) і «новая пруская армія» (1807—1919).

Рэфармаваная пруская армія ў 1813—1815 гадах брала ўдзел у вызваленчых войнах і адыграла вырашальную ролю ў вызваленні германскіх дзяржаў ад французскага панавання. У перыяд ад Венскага кангрэса да аб’яднальных войнаў пруская армія паслужыла інструментам рэстаўрацыі і адыграла істотную ролю ў прыгнечанні Рэвалюцыі 1848 года.

Ваенныя поспехі прускай арміі ў вызваленчых войнах забяспечылі перамогу саюзніцкіх германскіх войскаў над Францыяй. У Германскай імперыі пруская армія склала ядро германскай арміі. Канстытуцыя 1871 года прадугледжвала ўключэнне прускіх армейскіх злучэнняў у склад злучэнняў германскай арміі. Таму ў Першую сусветную вайну пруская армія страціла юрыдычную аўтаномію. Версальскім дагаворам прадугледжвалася скарачэнне ўзброеных сіл Германіі да 100 тысяч чалавек. Арміі Прусіі, Баварыі, Саксоніі і Вюртэмберга былі распушчаны.

Адметнай асаблівасцю прускай арміі была яе значная роля ў грамадскім жыцці. У гісторыю пруская армія ўвайшла як увасабленне мілітарызму.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Прусія
Катэгорыя·Узброеныя сілы Германіі