wd wp Пошук:

Освальд-Ян Лявонавіч Бекіш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бекіш. Освальд-Ян Лявонавіч Бекіш (нар. 27 жніўня 1938, Трабы, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 27 лютага 2010) — вучоны-імунолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар біялагічных навук (1973), прафесар (1978). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1984).

Біяграфія

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). З 1974 года загадчык кафедры Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1985 года прарэктар, у 1991—1998 гадах першы прарэктар, у 1998—2001 гадах прарэктар па навуковай рабоце, з 2001 года загадчык кафедры медыцынскай біялогіі і агульнай генетыкі гэтага інстытута.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы ў галіне малекулярнай біялогіі. Развіваў новы навуковы напрамак па вывучэнні імунабіяхімічных аспектаў адаптацыі паразіта і гаспадара пры гельмінтозах. Паказаў, што пры паразітызме гельмінтаў ў арганізме гаспадара адбываецца імунабіялагічная перабудова ў выглядзе Ig-е-гіперадчувальнасці, якая суправаджаецца парушэннямі ў сістэмах біялагічна актыўных рэчываў. Абгрунтаваў схему тэрапіі трыхінелёз карбаматбензімідазоламі у спалучэнні з неспецыфічнымі нестэроіднымі супрацьзапаленчымі прэпаратамі. Паказаў, што тканкавыя гельмінты і іх лічынкі з’яўляюцца першымі ксенатрансплантатамі ў эвалюцыі чалавека. Прапанаваў спосаб прафілактыкі рэакцыі трансплантаты супраць гаспадара пры алатрансплантаццыі коснага мозгу з дапамогай деплецыі тымус-пазітыўных Т-лімфацытаў з коснага мозгу донараў метадам імунамагнітнай сепарацыі. Прапанаваў спосаб атрымання імунамагнітнай мікрасферы, вырабіў магнітныя сепаратары для деплецыі разетак імунамагнатамікрасфер. Усталяваў, што метабаліты гельмінтаў з’яўляюцца магутнымі мутагенамі, здольнымі выклікаць пашкоджанні як у геноме саматычных, так і генератыўных клетак гаспадара. Абгрунтаваў схемы камбінаванай тэрапіі гельмінтозаў чалавека, накіраваных таксама і на абарону яго геному.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў[1][2].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Освальд-Ян Лявонавіч Бекіш
  2. Бекіш Освальд-Ян Лявонавіч Архівавана 23 кастрычніка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Паразітолагі
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім павеце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Імунолагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук