wd wp Пошук:

Осакскі заліў

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Осакскі заліў (яп.: 大阪湾 :осака-ван?) — заліў на ўсходзе Унутранага Японскага мора.

Геаграфія

Осакскі заліў належыць да ўнутраных заліваў. На ўсходзе ён уразаецца паўколам у Осакскую раўніну, на поўначы акружаны горамі Рока, на поўдні — горамі Ідзумі, а на захадзе — востравам Авадзі. На паўночным усходзе ён злучаны пралівам Акасі з Харымскім морам, а на поўдні — з Ціхім акіянам праз праліў Кіі.

Форма Осакскага заліва эліптычная. Працягласць з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад складае 60 км, а з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — 30 км. Плошча заліва складае каля 1500 км. кв. Заходняе дно глыбейшае за усходняе. Сярэдняя глыбіня — 27 м. Самае глыбокае месца знаходзіцца ў раёне праліва Кіі і дасягае 197 м. Найбольшая хуткасць цячэння — 12 км/г у раёне праліва Акасі. Сярэдняя розніца паміж прылівам і адлівам складае 69 см. Найвышэйшае ўзняцце вады было зафіксавана 21 верасня 1934 года падчас тайфуна — 4,6 м. Гэта вышыня з’яўляецца стандартам для ахоўных дамбаў у прыбярэжных раёнах.

Гісторыя

Осакскі заліў у мінулым зваўся «залівам Тыну», ад японскай назвы далёкаўсходніх марскіх карасёў тыну. Старажытныя японцы любаваліся яго беласнежнымі пляжамі і хваёвымі берагамі, якія былі апеты ў шматлікіх японскіх песнях. Самымі маляўнічымі лічыліся мясцовасці Сума (яп.: 須磨), Майко (яп.: 舞子) і Хамадэра (яп.: 浜寺). Аднак з XX стагоддзя большасць краявідаў была страчаны з-за рэкультывацыі прыбярэжных зон для развіцця прамысловасці.

Іншай назвай Осакскага заліва была «заліў Наніва», што ў перакладзе азначала «рыбны сад». У старажытнасці ў заліве лавілі ў вялікай колькасці паграў, камбалу, крэветкі, крабаў, скарпен, васьміногаў, судакоў і іншыя віды, колькасць якіх перавышала дзве сотні. З XIX стагоддзя колькасць улову рыбы і морапрадуктаў паменшылася, аднак ён застаецца параўнальна вялікім і складае 20 % ад усяго вылоўлівання ва Унутраным Японскім моры.

Яшчэ з часоў палеаліту Осакскі заліў быў важным транспартным вузлом на шляху з Заходняй Японіі ва Усходнюю. Дзякуючы гэтаму на яго берагах узнікла шмат портаў, такіх як Осака, Хіёга, Сакаі, Кобэ, Нісіномія, Амагасакі і іншыя. Самымі буйнымі з іх з’яўляюцца Осака і Кобэ. У партовых зонах гэтых гарадоў размешчаны прамысловыя прадпрыемствы і аэрапорты. Найбольшым з аэрапортаў з’яўляецца Міжнародны аэрапорт Кансай, пабудаваны на штучным востраве, насыпаным пасярод заліва каля горада Осака.

Литература

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Залівы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Залівы паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфічныя артыкулы без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Залівы Японіі