wd wp Пошук:

Хіёга

Хіёга (яп.: 兵庫県?)[1] — прэфектура Японіі, якая знаходзіцца ў рэгіёне Кінкі. Плошча прэфектуры складае 1 899,28 км²,[2] насельніцтва — 8 839 639 чалавек (1 чэрвеня 2010)[3], шчыльнасць насельніцтва — 4 654,21 чал./км². Цэнтр прэфектуры — горад Кобэ.

Гісторыя

Сучасная прэфектура Хіёга ўключае тэрыторыі, раней якія зваліся правінцыямі Харыма, Тадзіма, Авадзі і часткі Тамбы і Сэтцу.

У 1180 годзе, практычна ў канцы эпохі Хэян, Імператар Анотку, Кіяморы Тайра і імператарскі савет перамясціліся ў Фукухару (цяпер — горад Кобэ). Сталіца заставалася там на працягу пяці месяцаў.

Паўднёвай часткі прэфектуры Хіёга былі нанесены сур’ёзныя страты ў 1995 годзе землетрасеннем, названым Вялікі Хансін. Землетрасенне знішчыла болшую частку Кобэ, Авадзі, Такарадзуку і суседнюю прэфектуру Осака. У выніку яго загінула каля 5500 чалавек.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У прэфектуры Хіёга размешчана 29 гарадоў і 8 паветаў (12 пасёлкаў).

Гарады

Спіс гарадоў прэфектуры:

Паветы

Пасёлкі паводле паветаў:

Славутасці

У горадзе Хімедзі знаходзіцца замак Хімедзі, які ахоўваецца ЮНЕСКА. У прэфектуры таксама знаходзіцца Ака Хан, дом 47 ронінаў.

Сімволіка

Эмблема прэфектуры была створана 10 лютага 1921 года, але пасля зацвярджэння сцяга больш не выкарыстоўваецца. Сцяг быў абвешчаны 10 чэрвеня 1964 года.

Кветкай прэфектуры абралі японскую хрызантэму, дрэвам — камфорнае дрэва, а птушкай — далёкаўсходняга бусла[4].

Зноскі

  1. БЭ у 18 т. Т.18.кн.1. С. 282.
  2. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.)  з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  3. Monthly Report on Current Population Estimates in Osaka(яп.)   (нявызн.)?. Адміністрацыя прэфектуры Осака (1 чэрвеня 2010). — Насельніцтва прэфектуры Осака. Праверана 16 ліпеня 2010.
  4. 全国知事会ホームページ(яп.)   (нявызн.)?. National Governors’ Association. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 17 чэрвеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Кансай
Катэгорыя·Прэфектуры Японіі
Катэгорыя·Хіёга