wd wp Пошук:

Рыгор Абрамавіч Багарад

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багарад.

Рыгор Абрамавіч Багарад (20 ліпеня 1914, Віцебск9 лістапада 1996, Мігдаль-ха-Эмек, Ізраіль) — поўны Кавалер ордэна Славы[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебску. Пераехаў у Бірабіджан у 1932 годзе[2], працаваў на лесапілцы.

З 1937 года ў шэрагах Чырвонай Арміі, служыў сапёрам. Прызваны ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны на Паўночна-Заходні фронт. У далейшым удзельнічаў у абароне Сталінграда. У студзені 1944 года ў складзе 2-га Украінскага фронту у рамках Кіраваградскай аперацыі(руск.) бел. захапіў у палон нямецкіх афіцэра і салдата за што быў узнагароджаны ордэнам Славы 3 ступені. У жніўні 1944 года ў Яска-Кішынёўскай аперацыі за размініраванне праходаў да горада Тыргу-Фрумос(руск.) бел. яму быў уручаны ордэн славы 2 ступені. Ордэн Славы 1 ступені ён атрымаў за правядзенне дэсанту пры фарсіраванні ракі Цісы у межах Дзебрэценская аперацыя(руск.) бел.[3]. Потым прадвігаўся з фронтам ў Венгрыю і Аўстрыю, скончыўшы вайну у Чэхаславакіі[4]. Камандзір аддзялення 92 гвардзейскага батальёна.

У 1945 годзе дэмабілізаваны. Вярнуўшыся ў Бірабіджан, дзе працаваў на мэблявай фабрыцы, у далейшым — намеснікам дырэктара па пастаўкам прадуктовай крамы. Пасля выхаду на пенсію з 1976 года жыў у горадзе Хмяльніцкі. Пераехаў у Ізраіль, жыў у горадзе Мігдаль-ха-Эмек. Памёр у 1996 годзе.

Сям’я

Жонка — Сара (памерла ў 1993 годзе). Дзве дачкі.

Памяць

Узнагароды

Зноскі

  1. Григорий Абрамович Богорад
  2. В честь прославленных земляков // Биробиджанер Штерн(недаступная спасылка)
  3. Нарыс ваенкора С. Тэльманава аб ім, як аб поўным кавалеры ордэна Славы, упершыню з’явіўся ў газеце Другога Украінскага фронту
  4. Юрий Файнзильберг Бой вели не ради славы // Биробиджанская звезда
  5. Виктор Горелов, «Слава Григория Богорада», «агентство Еврейских Новостей», 8.5.2011
  6. Открытие Аллеи Героев в Биробиджане. 7 мая 2015 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Паўночнай акрузе Ізраіля
Катэгорыя·Памерлі 9 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі