wd wp Пошук:

Оле Крыстэнсен Ромер

Оле (Олаф) Крыстэнсен Ромер[4] (ням.: Ole Christensen Rømer; 25 верасня 1644, Орхус — 19 верасня 1710, Капенгаген) — дацкі астраном, першым змерыў хуткасць святла (1676).

Біяграфія

У 1681 г. Ромер вярнуўся на радзіму. Зрабіўшыся прафесарам матэматыкі ў Капенгагенскім універсітэце, Ромер заняўся ўладкаваннем мясцовай астранамічнай абсерваторыі, якая, дзякуючы яго працам, хутка заняла вельмі бачнае месца ў навуцы. Ромер вынайшаў некалькі астранамічных інструментаў: паўднёвую трубу, мерыдыяннае кола, экватарыял з гадзінным колам і дугой скланенняў і некаторыя іншыя. З дапамогай іх ён зрабіў цэлы шэраг выдатных даследаванняў: вызначыў скланенні і прамыя узыходжанні больш за 1000 зорак; рабіў на працягу 17 або 18 гадоў назіранні, якія, на яго думку, павінны былі прывесці да вызначэння гадавых паралаксаў нерухомых зорак і інш.

У 1728 г. пажар знішчыў абсерваторыю. Вучню і пераемніку Ромера па кіраванні абсерваторыяй, Гарэбаву, удалося выратаваць толькі нязначную частку рукапісаў Ромера, што затым ў 1735 годзе было ім надрукавана ў яго творы «Basis Astronomiae, seu Astronomiae pars mechanica».

У 1705 году Ромер быў прызначаны на пасады паліцмейстара і бургамістра ў Капенгагене, якія займаў затым да самай сваёй смерці з вялікай карысцю для горада.

Ромер належыць таксама заслуга ўвядзення ў Даніі ў 1710 годзе грыгарыянскага календара. Пасля вяртання Ромера на радзіму ў друку з’явіліся толькі два належаць яму твора — абодва ў «Miscellanea Berolinensia»: «Descriptio luminis borealis» (I, 1710) і «De instrumento astronomicis observationibus inserviente a se invento» (III, 1727).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118790919 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://www.bbc.co.uk/programmes/p011n07h
  4. Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С. 405.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Памерлі 19 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1644 годзе
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў Капенгагене
Катэгорыя·Памерлі ў 1710 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Астраномы Даніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цэнтральнай Ютландыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Капенгагенскага ўніверсітэта