.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шольц. Олаф Шольц (ням.: Olaf Scholz; нар. 14 чэрвеня 1958, Оснабрук) — германскі палітык, член СДПГ. Федэральны канцлер Германіі з 8 снежня 2021 года.
Перамог на рэгіянальных выбарах 20 лютага 2011 года, стаўшы мэрам Гамбурга. Часовы старшыня СДПГ з 13 лютага 2018 года. Ён пакінуў пасаду мэра Гамбурга 13 сакавіка 2018 года, а на наступны дзень быў прызначаны віцэ-канцлерам і міністрам фінансаў Германіі. Прывёў сваю партыю да перамогі на парламенцкіх выбарах у Германіі ў 2021 годзе[4]. 8 снежня Олаф Шольц прыняў прысягу на пасадзе Канцлера ФРГ.