wd wp Пошук:

Ніна Міхайлаўна Паўлава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлава. Ніна Міхайлаўна Паўлава (9 жніўня 1947, х. Красненскі, Сямікаракорскі раён(руск.) бел., Растоўская вобласць) — беларуская балерына. Народная артыстка БССР (1980)[1].

Біяграфія

Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1966 годзе. З 1966 года салістка балета Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].

Гастралявала ў ВНР, ПНР, Турцыі, Кувейце[1].

Творчасць

Мастацтва Паўлавай прыцягвае лёгкасцю выканання складанейшых тэхнічных элементаў. Сярод партый: Зарэма («Бахчысарайскі фантан(руск.) бел.» Б. Асаф’ева), Эгіна («Спартак(руск.) бел.» А. Хачатурана), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова(руск.) бел.), Кармэн («Кармэн-сюіта(руск.) бел.» Ж. Біжэ — Р. Шчадрына), Адэта-Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера(руск.) бел.» і «Спячая прыгажуня(руск.) бел.» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Жызель («Жызель(руск.) бел.» А. Адана), Доўрская дзева («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Павлова Нина Михайловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 475. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Балерыны
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Танцоўшчыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці