wd wp Пошук:

Ніна Асіненка

Ніна Асіненка (1928 (?)) — дзяячка беларускага нацыянальнага супраціву, сябра беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП), адна з заснавальнікаў Постаўскай групы СБП. Мянушка «Незабудка».[1]

Біяграфія

Нарадзілася прыкладна ў 1928 г. недзе на пастаўшчыне Дзісненскага павета Віленскага ваяводства (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці).

Разам з нарачоным Міколам Асіненкам (цёзка па прозвішчы) была адным з ініцыятараў утварэння постаўскай падпольнай арганізацыі «За Беларусь», якая потым улілася ў глыбоцкую групу Саюза беларускіх патрыётаў. На кватэры Ніны Асіненкі 8 сакавіка 1946 г. адбылася моладзевая вечарына, на якой было ўрачыста абвешчана пра існаванне арганізацыі. 25 сакавіка 1946 г. удзельнічала у прыняцці арганізацыяй прысягі на вернасць Беларусі, прымеркаванай да 28-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Прысяга прымалася не адначасова, але групамі па некалькі чалавек.

У лютым 1947 года савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у давер да сябраў пастаўскай групы раней увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а на дадатак канспірацыя арганізацыі была слабай. Нарачоны Ніны Мікола Асіненка як адзін з заснавальнікаў быў асуджаны паводле арт. 63-I і 76 КК БССР да смяротнага пакарання, але ў сувязі з адменай смяротнага пакарання ад 20 траўня 1947 года атрымаў 25 гадоў пазбаўлення волі з 5-гадовым пазбаўленнем праў. На судовым працэсе ў Мінску, каб выратаваць Ніну, Мікола Асіненка адмаўляў яе ўдзел у СБП, але тая заявіла, што была ў арганізацыі і хоча раздзяліць з сябрамі іх лёс: «Я была ў СБП і не адракаюся ад гэтага. Была і застаюся разам з маімі сябрамі».

Прыгавораная да 10 гадоў пазбаўлення волі. Пасля вызвалення з ГУЛАГу разам з мужам Міколам Асіненкам жыла ў Казахстане, потым ува Узбекістане.

Знясіленая савецкімі канцлагерамі заўчасна памерла. Дата і месцы смерці і пахавання невядомыя

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154732.html Біяграфія Ніны Асіненкі

Спасылкі

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх патрыётаў
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы