wd wp Пошук:

Маленькі прынц

«Маленькі прынц» (фр.: Le Petit Prince) — алегарычныя казка, найбольш вядомы твор Антуана дэ Сент-Экзюперы. Упершыню апублікавана 6 красавіка 1943 года ў Нью-Ёрку, публікацыя на радзіме аўтара адбылася ў 1945 годзе.

Твор з’яўляецца найбольш чытаемай кнігай, напісанай на французскай мове, і быў прызнаны лепшай кнігай XX стагоддзя ў Францыі. Пераклады «Маленькага прынцу» існуюць больш чым на 250 мовах і дыялектах, а таксама шрыфтам Брайля[1]. Было прададзена больш за 140 мільёнаў копій кнігі па ўсім свеце, яна стала адной з самых прадаваных калі-небудзь апублікаваных кніг[2][3].

Малюнкі ў кнізе выкананы самім аўтарам і не менш знакамітыя, чым сама кніга. Ілюстрацыі з’яўляюцца арганічнай часткай твора ў цэлым: сам аўтар і героі казкі ўвесь час спасылаюцца на малюнкі і нават спрачаюцца пра іх. Унікальныя ілюстрацыі ў «Маленькім прынцы» руйнуюць моўныя бар’еры, становяцца часткай універсальнага візуальнага лексікону, зразумелага кожнаму. “Усе ж дарослыя былі спачатку дзецьмі. Праўда, мала хто з іх памятае пра гэта…” - Антуан дэ Сент-Экзюперы, з прысвячэння да кнігі.

У 1989 годзе кніга выйшла асобным выданнем у перакладзе на беларускую мову Ніны Мацяш.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Shattuck, Kathryn (2005) A Prince Eternal, The New York Times,
  2. Van Gelder, Lawrence (2000) Footlights: Celestial Traveller, The New York Times,
  3. Goding, Stowell C. (1972) “Le Petit Prince de Saint-Exupéry by George Borglum”. American Association of Teachers of French

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Літаратура Францыі
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Антуан дэ Сент-Экзюперы
Катэгорыя·Казкі 1943 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Казкі
Катэгорыя·Празаічныя творы
Катэгорыя·Літаратурныя казкі