wd wp Пошук:

Нікій

Нікій (грэч.: Νικίας) (каля 469 да н.э., Атыка — 413 да н.э., Сіцылія) — афінскі палітык і палкаводзец. Падчас Пелапанескай вайны ўзначаліў шэраг паспяховых аперацый супраць Спарты і яе саюзнікаў, праявіўшы выключную асцярожнасць і разважлівасць. Нягледзячы на гэта, быў правадыром мірнай партыі. Дамогся заключэння ў 421 да н.э. нетрывалага Нікіева міра. Пасля парушэння міра ў 415 да н.э. быў супраць сваёй волі прызначаны кіраўніком авантурнай ваеннай экспедыцыі ў Сіцылію супраць Сіракуз. У 413 да н.э. пасля няўдалай аблогі Сіракуз, якая скончылася паражэннем афінскіх войскаў, Нікій быў узяты сіракузянамі ў палон і пакараны смерцю.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Афінах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Сіракузе
Катэгорыя·Палітыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 413 годзе да н.э.