.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ніка Басарыя (нар. 21 верасня 1999) — беларускі футбаліст, абаронца грузінскага клуба «Шэвардэні-1906» з Тбілісі.
Выхаванец мінскага «Дынама». У юнацкім узросце нярэдка трапляў на стажыроўкі і прагляды ў замежныя клубы, а ў чэрвені 2016 года далучыўся да іспанскага клуба «Карнелья», дзе трэніраваўся з моладзевай камандай[2].
У студзені 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў тбіліскім «Дынама»[3], аднак у выніку першую палову 2018 года правёў у дублі мінскага «Промня», а ў другой палове трэніраваўся ў структуры махачкалінскага «Анжы». У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у «Іслачы», але не падышоў[4]. Пазней спрабаваў уладкавацца ў іспанскай «Бадалоне»[5].
З ліпеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і ў жніўні падпісаў кантракт з клубам[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 31 жніўня 2019 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Слуцка» (0:3). У далейшым зрэдку з’яўляўся ў асноўнай камандзе, часцей прыцягваўся да дубля. У лютым 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[7].
У 2021 годзе далучыўся да грузінскага клуба «Шэвардэні-1906».
У складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у сакавіку 2015 года трапіў на элітны раўнд чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў. У верасні-кастрычніку таго ж года ўжо гуляў у адборначным раўндзе чэмпіянату Еўропы наступнага цыкла.
26 сакавіка 2019 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на поле ў канцы таварыскага матча супраць Літвы (1:0).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 (1) | дубль | Прамень | ![]() | 9 | 0 |
2019 (2) | Д1 | Віцебск | ![]() | 5 | 0 |