wd wp Пошук:

Ніжняя Таймыра

Ніжняя Таймыра (руск.: Нижняя Таймыра)[1] — рака ў Краснаярскім краі Расіі, на паўвостраве Таймыр.

Даўжыня ракі 187 км. Плошча вадазбору 124 000 км². Сярэдні расход вады каля 1220 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў паўночнай частцы возера Таймыр. Працякае ў напрамку на поўнач, праз возера Энгельгардт, перасякае горы Быранга і ўпадае ў Таймырскі заліў Карскага мора, утвараючы мелкаводны эстуарый (Таймырская губа). У вусці рэчышча дзеліцца на рукавы і пратокі.

Прытокі Ніжняй Таймыры: Маліноўскага, Фаміна, Чэкіна, Гагара, Чукча, Сухая, Шрэнк, Снежная, Кароткая, Чорныя Яры, Лінькі, Паўночная і інш.

Нізоўе ракі ўваходзіць у склад Дзяржаўнага прыроднага запаведніка «Вялікі Арктычны» (руск.: «Большой Арктический»)[2] — участак «Ніжняя Таймыра».

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 303. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. Заповедник «Большой Арктический» Архівавана 12 ліпеня 2021. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Карскага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Рэкі Краснаярскага края