wd wp Пошук:

Нярча

Нярча́ (руск.: Нерча́́) — рака ў Забайкальскім краі Расіі, левы прыток ракі Шылка (прыток Амура).

Даўжыня ракі 580 км. Плошча вадазбору 27 500 км². Сярэдні расход вады 90 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 2,84 км³/год. Вытокам ракі лічыцца месца зліцця рэк Паўночная Нярча і Паўднёвая Нярча[1] на заходнім схіле гары Чарнышова[2] ў горным хрыбце Алёкмінскі Станавік, на вышыні больш за 1200[1] м. У верхнім цячэнні рака мае паўгорны характар. У верхнім і сярэднім працякае па міжгорным катлавінамі паміж хрыбтамі Алёкмінскі Станавік, Муройскі і Чэрскага[1]. У ніжнім цячэнні рака становіцца раўніннай[1]. Шырыня рэчышча павялічваецца да 70 м, потым да 170—200 м, поймы — да 2,5 км[1]. Рэчышча звілістае. На пойме маюцца старычныя азёры. Замярзае рака ў пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая, са студзеня да красавіка перамярзае[1]. Суднаходная на 12 км (вусце — горад Нерчынск)[3].

Прытокі: Кінгілан, Панчара, Уругун, Уркун, Сон, Алгачы, Чукакіт, Вялікі Талакан, Малы Талакан, Верхні Аян, Чучульту, Лаглы, Амутмія, Імандан-Макіт (Нерчынскі), Кільгенда, Душуні, Учумук, Бураўчача, Кулікашка, Акуя, Джэкдакашка, Мурой, Апкая, Нерчуган, Юктакан, Ніжні Байцэкан, Верхняя Джэкдакашка, Селінда, Акуні, Елікан, Елі, Акіма, Улурдур, Зюльзя, Крупянка, Шэлекан, Хіла і інш.[3]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Чернов А. В. Нерча // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. Малая энциклопедия Забайкалья: Природное наследие / гл. ред. Р. Ф. Гениатулин. — Новосибирск: Наука, 2009. — 698 с. // Энциклопедия Забайкалья (руск.)
  3. 1 2 Река Нерча // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Забайкальскага края
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Амура