wd wp Пошук:

Нямецкі гістарычны музей

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гістарычны музей.

Фасад музея
Другі будынак Нямецкага гістарычнага музея, пабудаваны па праекце Бэй Юйміна

Нямецкі гістарычны музей (ням.: Deutsches Historisches Museum, скар. DHM) — музей гісторыі Германіі, размешчаны ў Берліне ў будынку Цэйхгаўза на вуліцы Унтэр-дэн-Ліндэн.

Гісторыя

Музей быў заснаваны 28 кастрычніка 1987 года па выпадку святкавання 750-гадовага юбілею Берліна і ў той час размяшчаўся ў будынку Рэйхстага ў Заходнім Берліне. У гэты дзень адпаведнае пагадненне было падпісана федэральным канцлерам Гельмутам Колем і кіруючым бургамістрам Заходняга Берліна Эберхардам Дыпгенам у будынку рэйхстага. Першая пастаянная выстаўка «Карціны і сведчанні нямецкай гісторыі» адкрылася ў снежні 1994 года і складалася з больш чым 2 000 экспанатаў.

Нямецкі гістарычны музей меркавалася размясціць у спецыяльна пабудаваным для яго будынку недалёка ад рэйхстага. У архітэктурным конкурсе на праект новага музейнага будынка перамог італьянскі архітэктар Альда Росі. Падзенне Берлінскай сцяны ўнесла свае карэктывы ў гэтыя планы. Пасля аб’яднання Германіі 3 кастрычніка 1990 года федэральны ўрад перадаў Нямецкаму гістарычнаму музею калекцыю і плошчы Музея нямецкай гісторыі, які функцыянаваў у ГДР. Так Цэйхгаўз, самы стары будынак на Унтэр-дэн-Ліндэн, стаў домам для Нямецкага гістарычнага музея. Першыя экспазіцыі ў Цэйхгаўзе адкрыліся ўжо ў верасні 1991 года.

У 1998 годзе пачалася рэстаўрацыя Цэйхгаўза. Фае і ўнутраны дворык адкрыліся ў красавіку 2004 года. Пастаянная выстаўка музея адкрылася 2 чэрвеня 2006 года ў прысутнасці федэральнага канцлера Ангелы Меркель. З 2003 года быў адкрыты доступ наведвальнікаў у другі будынак музея, пабудаваны Бэй Юймінам, дзе праходзяць спецыялізаваныя выстаўкі.

Нямецкі гістарычны музей адным з першых музеяў Германіі адкрыў уласны вэб-сервер, які ператварыўся ў адзін з самых папулярных музейных сервераў у Германіі. Нямецкі гістарычны музей — адзін з самых наведвальных музеяў Германіі.

Выстаўкі

Пастаянная выстаўка музея ўключае больш за 8 000 гістарычных экспанатаў, якія распавядаюць пра асоб, падзеі, ідэі і працэсы ў амаль двухтысячагадовай нямецкай гісторыі: ад першага стагоддзя да н.э. і да нашых дзён. Апроч асноўнай экспазіцыі ў музеі рэгулярна праходзяць спецыялізаваныя выстаўкі.

Зноскі

  1. Visitor Figures 2016 // The Art Newspaper — 2017. — Iss. 289. — ISSN 0960-6556

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Берліна
Катэгорыя·З’явіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археалагічныя музеі Германіі
Катэгорыя·Унтэр-дэн-Ліндэн
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1987 год у Берліне
Катэгорыя·Гістарычныя музеі Германіі