wd wp Пошук:

Ныраб

Ныраб (руск.: Ны́роб)— пасёлак у Чардынскім раёне на поўначы Пермскага края Расіі. Насельніцтва — 3294 чал. (2021).

Узгадваецца ў пісьмовых крыніцах з 1579 года. Месца ссылкі і смерці Міхаіла Мікіціча Раманава — дзядзькі першага рускага цара з роду Раманавых, Міхаіла Фёдаравіча. Таксама месца ссылкі будучага маршала Кліма Варашылава (1913).

Архітэктурныя помнікі: Нырабскае селішча; будынкі мураваных цэркваў Мікольскай (1704) і Богаяўленскай (1736).

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Пермскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)