Міхаіл Мікіціч Раманаў — брат патрыярха Філарэта і дзядзька першага цара з роду Раманавых Міхаіла Фёдаравіча; стольнік у 1597 годзе, акольнічы ў 1598 годзе. У 1601 годзе сасланы ў Ныраб, дзе неўзабаве памёр.