wd wp Пошук:

Нота Іосіфавіч Гофман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гофман. Нота Іосіфавіч Гофман (руск.: Нота Иосифович Гофман; 12 жніўня 1902, Дуброўна Магілёўскай губерні — 15 красавіка 1982, Хабараўск) — савецкі гісторык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў рабочай сям’і. Да 12 гадоў вучыўся ў габрэйскай рэлігійнай школе, затым пасля перапынку — у вячэрняй школе для дарослых. З 1921 г знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай працы. Адначасова ён у 1922—1924 гг. вучыўся ў Смаленскай савпартшколе, а ў 1927 г. паступіў у Маскоўскі камуністычны універсітэт нацыянальных меншасцяў Захаду імя Ю. Ю. Мархлеўскага, які скончыў у 1931 г. па спецыяльнасці «палітэканаміст». На працягу двух гадоў быў слухачом Маскоўскага эканамічнага інстытута чырвонай прафесуры.

З 1930 г. пачаў выкладаць палітэканомію ў вышэйшых навучальных установах Масквы і Харкава, працаваў у аддзеле кансультацый часопіса «Бальшавік». У 1934 г. ён быў камандзіраваны на Далёкі Усход загадчыкам аддзела Благавешчанскага гаркама ВКП(б), праз два гады пераведзены ў Хабараўскі крайком партыі, у 1937—1939 гг. працаваў загадчыкам даведачна-бібліяграфічнага аддзела краёвай навуковай бібліятэкі. У верасні 1939 г. перакладам быў прыняты на пасаду загадчыка кафедры асноў марксізма-ленінізма Хабараўскага медыцынскага інстытута і ў 1941 г. зацверджаны ў вучоным званні дацэнта па курсе палітычнай эканоміі. У 1951 г. ён быў пераведзены на пасаду дацэнта кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі.

Аўтар 22 навуковых прац, з іх 10 друкаваных.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дуброўне
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Хабараўску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы