wd wp Пошук:

Норман Озбарн

Норман Озбарн (англ.: Norman Osborn) — выдуманы суперліхадзей у сусвеце Marvel Comics. Персанаж быў створаны пісьменнікам Стэнам Лі і мастаком Стывам Дыткам і ўпершыню з’явіўся ў коміксе «Дзіўны Чалавек-павук» #14 у ліпені 1964 года ў якасці яго найбольш вядомага ўвасаблення Зялёнага Гобліна. Амаральны прамысловец і кіраўнік кампаніі Оскарп вынайшоў формулу, якая павысіла яго фізічныя здольнасці і інтэлект, аднак таксама давяла яго да вар’яцтва. З’яўляецца адным з самых стойкіх заклятых ворагаў Чалавека-павука і адказвае за шматлікія трагедыі (напрыклад, смерць Гвен Стэйсі). У 2009 годзе персанаж заняў 13-е месца ў спісе найвялікшых коміксных ліхадзеяў усіх часоў па версіі IGN.

У фільме «Чалавек-павук» (2002) ролю Нормана Озбарна граў Уілем Дэфо. Крыс Купер выканаў ролю Озбарна ў фільме 2014 года «Новы Чалавек-павук. Высокае напружанне».

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Персанажы коміксаў пра Чалавека-павука
Катэгорыя·Суперліхадзеі Marvel Comics