У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Новэ Мяста.
Новэ Мяста Любаўске[1] (польск.: Nowe Miasto Lubawskie, ням.: Neumark in Westpreußen — Ноймарк-ін-Вестпройсен) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Навамейскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Мае статус гарадской гміны. Насельніцтва — каля 10 тыс. жыхароў.
Першае пісьмовае згадванне аб паселішчы адносіцца да 1325 г. і змяшчаецца ў Хроніцы Пятра з Дусбурга. У 1353 г. паселішча атрымала гарадскія правы. У XIV ст. пабудаваны касцёл, крыжакі будуюць вакол горада абарончыя муры. У 1454 г. мяшчане выгналі з горада крыжакоў. У 1468 г. горад увайшоў у склад Каралеўства Польскага. З 1772 г. — у складзе Прусіі. З 1920 г. горад зноў у складе Польшчы, з 1937 г. называўся «Навэмяста — Паможэ».