wd wp Пошук:

Пётр з Дусбурга

Пётр з Дусбурга, Пётр з Дуйсбурга, Пётр Дзюзбург (сярэдзіна 13 ст. — пасля 1330) — брат-святар і храніст Тэўтонскага ордэна.

Дакладных звестак пра жыццё Пятра няма. Радзімай храніста працяглы час лічылі горад Дуйсбург (Duisburg) на Рэйне. Але польская даследчыца М. Палякуўна выказала здагадку, што ён быў выхадцам з галандскага горада Дусбурга, які знаходзіўся на тэрыторыі ордэнскага балея Утрэхт, які належаў Тэўтонскаму ордэну яшчэ ў першай палове XIII ст.. Цяпер абедзве гэтыя версіі суіснуюць паралельна.

Асноўны твор — «Chronicon Terrae Prussiae», даведзены да 1326 года з дадаткамі да 1330 года. Хроніка захавалася толькі ў спісах XV ст., у ёй змешчана ваенная гісторыя Ордэна ў Прусіі, апісаныя прусы і іх паганскія культы. Застаецца нявызначаным месца напісання «Хронікі…» і месцы знаходжання аўтара. Паводле асноўных версій гэта маглі быць Рагніт, Кёнігсберг або Марыенбург (на апошні паказвае прысвячэнне «Хронікі…» Вялікаму Магістру Ордэна)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Гісторыкі XIV стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыкі Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Памерлі ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Гісторыкі Тэўтонскага ордэна
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы