wd wp Пошук:

Новыя Вайханы

Новыя Вайханы — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, на правым беразе ракі Усыса. Цэнтр Вайханскага сельсавета. За 14 кіламетраў на захад ад горада Гарадок і 17 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Гарадок, за 53 кіламетры ад Віцебска.

У другой палове XIX ст. пагост Вайханы ў Вайханскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Дзейнічалі народнае вучылішча, бібліятэка Свята-Пакроўская царква, вінзавод. У 1887 годзе ў вёсцы адкрыта царкоўнапрыходская школа. З 20 жніўня 1924 г. вёска — цэнтр Вайханскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (з 20 лютага 1938 г. — Віцебскай вобласці). У 1926 годзе ў вёсцы дзейнічалі гандлёвая лаўка, саматужная шавецкая майстэрня, школа 1-й ступені, хата-чытальня. У 1933 г. у вёсцы працавала кузня і калгас «1 Мая».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. па снежань 1943 г. Новыя Вайханы на акупіраванай тэрыторыі.

У 1970 годзе вёска цэнтр саўгаса «Вайханы».

Насельніцтва

Транспарт

Праз Новыя Вайханы пралягаюць аўтамабільныя дарогі Н2542[4] Гарадок—Новыя Вайханы—Казінова і Н2506 Баравыя-Астраўляне-Байцэрава.

Інфраструктура

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Решение Городокского районного Совета депутатов от 28.09.2011 г. № 80 «Об установлении границ сельских населённых пунктов Городокского района»
  2. 1 2 Сайт РУП «Белпошта»(руск.)
  3. Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 853. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  4. Решение Витебского областного исполнительного комитета от 2 июня 2005 г. № 363 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Витебской области»(руск.)
  5. Учреждение здравоохранения «Городокская центральная районная больница»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Новыя Вайханы
Катэгорыя·Вайханскі сельсавет
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных